Улад Казакевіч напаў на кантралёраў у шклоўскай калоніі


Улад Казакевіч, які здзейсніў забойства бензапілой у гандлёвым цэнтры ў Менску ўвосень 2016 году, напаў у шклоўскай калоніі на кантралёраў.

Сёння ранкам у шклоўскай калоніі, калі асуджанага Улада Казакевіча выводзілі на прагулку, на працэдуры дагляду спрацаваў металадэтэктар. Казакевіча папрасілі здаць забаронены прадмет, але замест гэтага ён выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасці на адміністратара калоніі, як паведаміў сайту belta.by афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч. У Казакевіча забралі зброю, зараз праводзяцца следчыя дзеянні.

Раней улетку, бацькі Улада Казакевіча скардзіліся на тое, што іхнага сына не выпускаюць з штрафнога ізалятару і змяшчаюць туды за любыя парушэнні дысцыпліны. У прыватнасці, за тое, што забыўся ў сталоўцы лыжку або не прыбраў павуцінне ў куце камеры.

Акрамя таго, да Казакевіча не дапускалі адваката.

Бацькі Казакевіча ўпэўненыя, што сына наўмысна знішчаюць у калоніі і што яго патрэбна лячыць.

ВЧ, belsat.eu

 

Стужка навінаў