Украінцы забілі «Бацю» з ЛНР і здзейснілі напад на стратэгічны блокпост пад Данецкам


Партызаны дакладваюць пра паспяховыя дыверсіі ў акупаваным Данбасе.

Пракуратура самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» паведаміла interfax.ru пра падрыў аўтамабіля з камандзірам мотастралковага казацкага палка народнай міліцыі ЛНР Паўла Дромава, які меў пазыўны «Баця». У выніку замаху лідар луганскіх казакоў загінуў. Сепаратысты падазраюць у знішчэнні «Баці» ўкраінскіх дыверсантаў, якія працуюць у ваколіцах трасы Першамайск–Стаханаў.

Тым часам партызаны з атраду «Фронт вызвалення Данбасу і Луганшчыны» паведамляюць у сваім «Facebookʼу» пра ўдалую аперацыю на адным са стратэгічных блокпастоў ДНР. Паводле ўкраінскіх падпольшчыкаў, калі сепаратысты не ўтрымаюць пазіцыяў, то ўзнікне карлідор, праз які ў Данецк можа ўвайсці ўкраінская вайсковая тэхніка.

срочная телеграмма от Деда. На дня ходили погулять.тчк. Несколько абизян встетили по дороге.тчк. Абизяны подохли от св…

Posted by Фронт освобождения Донбасса и Луганщины on 11 декабря 2015 г.

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле, interfax.ru

Стужка навінаў