Украінцы спрабавалі правезці ў Беларусь сала і… купюрапрыёмнікі


mytniki

Канфіскаваны груз

Беларускія мытнікі затрымалі кантрабанду.

Інцыдэнт здарыўся 28 лістапада ў пункце пропуску «Новая Гута», паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Падчас дагляду рэйсавага аўтобусу «Чарнігаў – Гомель» мытнікі выявілі груз, схаваны ад афармлення.

52 кг сала былі схаваныя ў інструментальнай скрыні багажнага аддзялення ў пластыкавых каністрах для тэхнічных вадкасцяў. Каб «заліць» тавар у ёмістасці, у каністрах абрэзалі дно.

Пасля ў тэхналагічнай нішы багажнага аддзялення былі схаваныя 10 купюрапрыёмнікаў для інфакіёскаў.

Чытайце таксама >>> Расеец прыдумаў, як схаваць ад беларускіх мытнікаў дыяменты на паўмільёна долараў

Неўзабаве былі ўсталяваныя і ўладальнікі тавару, які спрабавалі ўвезці без афармлення. Імі аказаліся грамадзяне Украіны, жыхары Чарнігава.

Агульная сума тавару склала больш за 5 тыс. рублёў (больш за $ 2,5 тыс.). Для далейшых разбіральніцтваў мытнікі канфіскавалі груз.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў