Украінцы патрабуюць выбачэнняў і штрафу ад тэлеканалу, чые вядоўцы смяяліся з беларускай мовы


Гледачоў абурылі ганебныя паводзіны ў дачыненні беларускі Наталлі Белазёравай, якая прыехала ўзяць удзел у конкурсе «Танчаць усе».

 

Дзяўчына патлумачыла на беларускай мове, што яны могуць размаўляць з ёй па-ўкраінску. Аднак вядоўцы гучна смяяліся і паўтаралі, што нічога не разумеюць. Толькі адзін з іх перайшоў на ўкраінскую.

Гэткае стаўленне вядоўцаў абурыла гледачоў, якія запатрабавалі ад кіраўніцтва СТБ афіцыйнага прабачэння за распальванне міжнацыянальнай варожасці і некарэктныя паводзіны.

«Мне «пашанцавала» трапіць на гэты эфір. Я не мог паверыць, што такое магчыма сёння, у нас. Але дзяўчына трымалася годна, і не паддаваліся на адкрытыя абразы нацыянальнай годнасці нашых беларускіх братоў. У яе вачах я прачытаў ганебную для сябе фразу – «Куды я прыехала?!», І «Я больш сюды не прыеду». СТБ рэальна павінны папрасіць прабачэння, але прабачэнні Украінскага МЗС было б больш дарэчным і аўтарытэтным», – дзеліцца ўражаннямі глядач Павел Нус.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў