Украінцы паедуць у ЕЗ без візы ўжо налета


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=G7njZ_RCgzs”][vc_column_text]Вайна ў Данбасе не перашкаджае Украіне прыбліжацца да Еўропы.

Перамовы з Бруселем наконт свабоднага ўезду ў Еўразвяз для ўкраінцаў распачаў яшчэ ў 2008 годзе прэзідэнт Віктар Юшчанка. Тады Кіеў адмяніў візы для грамадзянаў ЕЗ. Але ўзаемных крокаў з боку Бруселю ўкраінцы не дачакаліся. Тэма адышла на другі план, калі да ўлады прыйшоў Віктар Януковіч, які зрабіў прыярытэтам украінскай замежнай палітыкі інтэграцыю з Расеяй замест асацыяцыі з Еўразвязам.

Пратэсты на кіеўскім Майдане вярнулі на парадак дня інтэграцыю Украіны з Еўропай. Ужо ў снежні 2015 года Еўрапейская камісія прызнала, што Кіеў выканаў усе патрабаванні, і перадала справу ў Раду Еўрапейскага звязу і ў Еўрапейскі парламент.

З Бруселю добрая навіна для Кіева прыйшла ў панядзелак. Адмысловы камітэт Еўрапарламенту прагаласаваў за адмену візаў для грамадзянаў Грузіі ды разгледзеў справаздачу па адмене візаў для ўкраінцаў. Яе канчатковую версію зацвердзяць яшчэ ў верасні, і ўсё ідзе да таго што Украіна атрымае такую ж падтрыманне як і Грузія.

«Да паловы верасня будуць унесеныя папраўкі і думаю што яшчэ на працягу гэтага месяца камітэт LIBE зацвердзіць справаздачу», – заявіў дэпутат Еўрапарламенту Міхал Боні.

А гэта азначае, што грамадзяне Украіны і Грузіі неўзабаве паедуць у Еўразвяз без візаў на 90 дзён у турыстычных мэтах.

На пачатку месяца еўрапейскі камісар Ёханэс Хан заявіў у Братыславе, што мяжа Украіны і Еўразвязу адчыніцца яшчэ ў гэтым годзе.

Пра важнасць гэтага рашэння выказалася Надзея Саўчанка:

«Давайце глядзець у будучыню. У нас вельмі шмат маладых людзей. Маладых таленавітых людзей, якія маюць адукацыю і якія хочуць навучацца і здабываць веды ў Еўропе, вяртацца і абменьвацца досведам», – сказала дэпутатка Вярхоўнай Рады.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка амаль падчас кожнага свайго выступу абяцае ўкраінцам свабодны ўезд у Еўропу. І ўпэўненасць у бязвізавым уездзе выказаў нядаўна Пятро Парашэнка.

Паводле даследаванняў кіеўскага Міжнароднага інстытуту сацыялогіі, 49% украінцаў падтрымлівае ідэю ўступлення краіны ў Еўразвяз.[/vc_column_text][vc_single_image image=”283903″ img_size=”large”][vc_column_text]Прыхільнікаў інтэграцыі з Мытным звязам, у склад якога ўваходзяць Расея, Беларусь, Казахстан, Арменія і Кіргізія, – толькі 16 %.[/vc_column_text][vc_single_image image=”283907″ img_size=”large”][vc_column_text]У Бруселі разумеюць – калі Еўрапейскі парламент не падтрымае ўкраінцаў, настроі над Дняпром зменяцца. Адмена візаў для ўкраінцаў не такое ўжо і гістарычнае рашэнне: сёння візаў у Еўропу не патрабуюць грамадзяне 58 краінаў, сярод якіх такія бедныя і крымінагенныя як Пэру, Венесуэла, Калумбія, Парагвай, а нават Нікарагуа.

Руслан Шошын, журналіст “Rzeczpospolita” для «Белсату»

Упершыню матэрыял выйшаў 9 верасня ў эфіры «Белсату» ў праграме «ПраСвет».

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=1nR-EJYY4vA”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў