Украінца затрымалі за гандаль месцамі ў чарзе на ўездзе ў Крым


Пра затрыманне паведамляе сайт Херсонскай абласной адміністрацыі.

Украінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Украіны, які прадаваў месцы ў чарзе на КПП «Чонгар».

Кошт паслугаў залежаў ад аўта. Кіроўца аўтамабіля «Mersedes» мог прыспешыць сваё перабыванне на мяжы з анексаванаю паўвыспаю за 500 грыўняў (каля $ 20), а кіроўцам «Porsche» вынаходлівы ўкраінец выстаўляў рахунак на 1500 грыўняў (каля $ 60).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў