Украінскую журналістку не пусцілі ў Беларусь. Амбасада Украіны рыхтуе ноту


Журналістку выдання «Украінская праўда» Аксану Каваленку не пусцілі ў Беларусь. Ёй забаранілі ўезд у краіну без тлумачэння прычынаў. Журналістка паведаміла пра гэта ў Facebook.

«Цяпер я дакладна ведаю, што мне забаронены ўезд у Расею. Ну я туды і не ехала, праўда. Ехала я ў Менск па сваіх справах. Але РФ і Беларусь жа »саюзныя дзяржавы«, таму мяне знялі з цягніка на мяжы і адправілі ва Украіну назад», – напісала Каваленка.

Теперь я точно знаю, что мне запрещён въезд в Россию. Ну я туда и не ехала, правда. Ехала я в Минск по своим делам. Но…

Opublikowany przez Oksanę Kovalenko Sobota, 1 lipca 2017

Паводле слоў журналісткі, памежнікі хавалі прычыну гэткай забароны і ніякага афіцыйнага паведамлення ёй не выдалі, спасылаючыся на «нейкі загад». Да таго ж, Аксану з невядомай нагоды сфатаграфавалі.

Калегі Аксаны звязваюць забарону з тым, што яна была акрэдытаваная ў зоне АТА на самым пачатку канфлікту і яе дадзеныя патрапілі ў чорныя спісы баевікоў ЛНР-ДНР.

У каментары пад допісам Каваленкі першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Украіны Ірына Герашчанка заявіла, што амбасада Украіны ў Беларусі рыхтуе ноту аб беспадстаўнай забароне на ўезд журналісткі.

Падобны інцыдэнт адбыўся ў лютым 2017-га году, калі памежнікі затрымалі журналіста тэлеканалу «Громадське» Віталя Сізова. Журналіст прыехаў у Менск, каб асвятліць паседжанне Трохбаковай кантактнай групы. Ноччу да яго ў гатэльны нумар увайшлі міліцыянты і прымусова забралі ў пастарунак, дзе пратрымалі да раніцы. Сізоў быў дэпартаваны з Беларусі, бо ўваходзіць у расейскія спісы непажаданых асобаў.

Кацярына Андрэева, belsat.eu

Стужка навінаў