Украінскія вынаходнікі вынайшлі «разумны» кубак


Начынне аналізуе і дэзынфекуе налітую ў яго вадкасць.

Львоўскія вынаходнікі стварылі «разумны» кубак Travel Cup, які здольны аналізаваць вадкасць, што налітая ў яго. Кубак вызначае ўзровень соляў у вадкасці, кіслотнасць, нітраты ды тэмпературу карэляцыі гэтых элементаў.

Як распавялі заснавальнікі стартапа H2OMetr Антон Скрыпнік і Раман Саўчанка сайту Львоўскай бізнесовай школы, яшчэ адна асаблівасць іх навінкі ў тым, што Travel Cup можа дэзынфекаваць вадкасць.

Робіцца гэта з дапамогай ультрафіялетавай лямпы, якая ўмантаваная ў вечка посуду. За аснову свайго прадукту вынаходнікі ўзялі звычайны тэрмакубак. Яго ніжнюю частку зрабілі з вечка тэрмаса, у які ўбудавалі спецыяльную мікрасхему – яна і аналізуе ваду з дапамогай вельмі слабога току.

H2OMetr прадставіў сваё тварэнне на выставе IT-Arena Hi-Tech Expo. Хлопцы кажуць, што менавіта праца ў камандзе і ёсць сакрэтам поспеху:

«Паглядзіце на Apple або Microsoft – зрэдку рухавіком выступае адзін чалавек», – кажа Антон Скрыпнік.

Паводле Рамана Саўчанкі, цяпер стваральнікі разумнага кубкі імкнуцца вызначыць, хто будзе стартавай аўдыторыяй, калі прадукт выйдзе на рынак.

Каманда стартапу H2OMetr

Цяпер кошт прылады, на якую арыентуюцца яго стваральнікі, складае $ 50-80. H2OMetr плануе выйсці з Travel Cup на Kickstarter, але прыцягненне фінансавання не зʼяўляецца асноўнай задачай. Пакуль інвестыцыямі ў праект займаюцца самі аўтары.

ДД, belsat.eu; фота: LvBS

Глядзі таксама
Каментары