Украінскія вайскоўцы вярнулі пад свой кантроль мястэчка ў Луганскай вобласці


Населены пункт Кацярынаўка Луганскай вобласці, размешчаны паблізу лініі размежавання, вярнуўся з шэрай зоны пад кантроль Украіны.

У штабе АТА паведамілі, што Кацярынаўка пад кантролем украінскага войска ўжо не першы дзень. Вайскоўцы дапамагаюць мясцоваму насельніцтву вырашаць надзённыя пытанні, вяртацца да мірнага жыцця.

Ваенны журналіст Андрэй Цапліенка напісаў у Facebook, што Кацярынаўка – гэта ўжо пятае паселішча за два месяцы, якое Узброеныя сілы Украіны вызвалілі ад баевікоў ЛДНР.

Ён згадвае, што год таму там была небяспечная шэрая зона, і на вуліцы можна было ўбачыць баевікоў.

КА,belsat.eu

Стужка навінаў