Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон двух расейскіх спецназаўцаў


Групу дыверсантаў 16 траўня каля гораду Шчасце затрымалі вайскоўцы 92-й брыгады і батальёна «Айдар». Расейскія жаўнеры спрабавалі захапіць стратэгічны мост каля Луганскай ЦЭС. Падчас бою загінуў адзін украінскі баец.

У выніку засады ў палон трапілі камандзір групы 3-й брыгады спецыяльнага прызначэння капітан Яўген Ерафееў, а таксама намеснік камандзіра групы сяржант Аляксандр Аляксандраў, паведамляе inforesist.org.

Падчас допытаў хлопцы прызналіся, што яны расейскія вайскоўцы і застаюцца ў зоне АТА з 15 сакавіка.

У самаабвешчанай ЛНР паведамляюць, што гэта не спецназаўцы, а добраахвотнікі «народнай міліцыі».

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка прапанаваў абмяняць спецназаўцаў на Надзею Саўчанку ды іншых украінцаў, якіх незаконна ўтрымліваюць расейскія ўлады.

 

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў