Украінскія спартоўцы не паедуць на Універсіяду-2019 у Расеі


Міністр моладзі і спорту Украіны Ігар Жданаў паведаміў, што зборная краіны не будзе прымаць удзел ва Універсіядзе, што пройдзе ў 2019 годзе ў Краснаярску.

«Магчыма, хтосьці паедзе пад нейтральным сцягам, але пасля мы будзем разбірацца з гэтымі спартоўцамі» – сказаў міністр.

Жданаў паведаміў, што фінансавання для тых, хто паедзе на спаборніцтвы ў Расею, не будзе. І тытулы, якія будуць здабытыя ў Расеі не будуць лічыцца афіцыйнымі.

У 2019 годзе таксама адбудзецца чэмпіянат свету па боксе ў Сочы, але пра ўдзел у ім украінскіх спартоўцаў пакуль не вырашана. Калі міністэрства вырашыць не везці каманду ў Расею, то могуць узнікнуць праблемы з ліцэнзіямі на Летнія Алімпійскія гульні 2020 у Токіа. Чыноўнікі Міністэрства моладзі і спорту цяпер думаюць, як выйсці з гэтай сітуацыі.

«Будзем вырашаць, дамаўляцца з міжнароднымі арганізацыямі. Ёсць нейкія кампрамісныя механізмы, хацелася б, каб міжнародная спартыўная супольнасць нас пачула» – дадаў Ігар Жданаў.

Нагадаем, што на гэтым тыдні Міністр моладзі і спорта Украіны падпісаў указ аб забароне украінскім спартоўца выступаць на спаборніцтвах у Расеі.



ГА, belsat.eu паводле lb.ua

Стужка навінаў