Украінскія памежнікі адкрылі агонь па аўце, што ўцякала ў Беларусь


Памежнікі спынілі кіроўцу, які парушыў правілы транзіту.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 30 кастрычніка на ўкраінскім пункце пропуску «Новыя Ярылавічы».

Памежнікі Чарнігаўскага атраду ўжылі зброю, калі «Ford» з літоўскімі нумарамі развярнуўся і паехаў назад, у бок Беларусі. Супрацоўнікі памежнай службы выявілі, што кіроўца-грамадзянін Украіны парушыў правілы транзіту транспартных сродкаў.

Чытайце таксама >>> Польскія памежнікі забралі ў беларускі BMW за $ 40 000

«Каб пазбегнуць адказнасці мужчына паспрабаваў уцекачы з пункту пропуску, ажыццявіўшы небяспечны разварот на аўце. Ён працягнуў рух і стварыў відавочную пагрозу здароўю і жыццю працаўнікоў пункту пропуску. Памежнікі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў уверх і адзін стрэл па коле аўтамабіля з аўтамата Калашнікава. Пасля канчатковага спынення парушальнік быў затрыманы», – паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

У адносінах да парушальніка склалі два адміністрацыйных пратаколы, пра інцыдэнт паведамілі ўкраінскім паліцыянтам.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў