Украінскія «кібаргі»: «Мы тут як пацукі ў акварыуме»


Моцныя баі за ўкраінскую «Берасцейскую крэпасць» ідуць ужо некалькі дзён. Прарасейскія баевікі высунулі ўкраінскім «кібаргам» ультыматум і патрабуюць здаць будынак.

«Яны ўвесь час высоўваюць нейкія ўльтыматумы», – паведаміў камбат 5-га батальёну «Правага сектару» у размове з Hromadske.tv.

Паводле прэс-цэнтру АТА сітуацыя ўжо стабілізавалася. Украінская артылерыя аказвае агнявую падтрымку жаўнерам, якія трымаюць пазіцыі ў аэрапорце.

Украінскі журналіст Peter Shuklinov, які знаходзіцца на месцы падзей, паведамляе, што ўкраінская артылерыя маўчыць. «Мы тут як пацукі ў акварыюме», – цытуе журналіст абаронцаў аэрапорту.

Раніцай 13 студзеня прарасейскія баевікі высунулі ўльтыматум г. зв. украінскім «кібаргам», якія бароняць данецкі аэрапорт. Сепаратысты патрабуюць здаць будынак.

Цягам дня ў баях за аэрапорт было паранена шэсць украінскіх вайскоўцаў.

Расейскія войскі і сепаратысты парушылі Менскія пагадненні і перайшлі ў наступ па ўсёй лініі размежавання. Гіне мірнае насельніцва. Сёння ля мястэчка Валнаваха быў абстраляны аўтобус з мірнымі грамадзянамі. Загінула больш за 10 чалавек.

Увага! Відэа 18+


ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары