Украінскія археолагі знайшлі пахаванне ваяроў князя Вітаўта


Археолагі падчас экспедыцыі ў селішчы Глінскае Палтаўскай вобласці трапілі на цікавыя знаходкі, сярод якіх – пахаванне пяці рыцараў. Верагодна, яны бралі ўдзел у бітве на Ворскле ў 1399 годзе на баку літоўскага князя Вітаўта.

Пра гэтае адкрыццё распавёў навуковы супрацоўнік Інстытуту археалогіі НАН Украіны, удзельнік сёлетняй Глінскай археалагічнай экспедыцыі Яраслаў Валадарэц-Урбановіч, які спецыялізуецца на даследаванні гісторыі ранніх славянаў.

Паводле яго, у перыяд, з якога паходзяць парэшткі рыцараў, Вялікае Княства Літоўскае пашырала свае межы, у прыватнасці, за кошт украінскіх і беларускіх земляў. Гэтаму значна спрыяла паслабленне Залатой Арды. Уплывовыя ардынскія военачальнікі кансалідаваліся дзеля абароны падкантрольнай сабе левабярэжнай Украіны ад літоўскіх замахаў. Менавіта на рацэ Ворскле (недалёка ад Глінскага) 12 жніўня 1399 года адбылася сутычка арміі Вітаўта з войскамі хана Цімур-Кутлуя і ягонага мурзы Эдыгея.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Украінскі археолаг Яраслаў Валадарэц-Урбановіч. Фота bastion.tv[/vc_column_text][vc_column_text]Вітаўт, у той час малады і неабдуманы кіраўнік, прайграў сутычку і панёс вялікія страты. «Кажуць, князь таксама быў паранены. У Більску да гэтага часу існуе легенда, што Вітаўт абмыў свае раны ў мясцовым крыніцы. Тубыльцы запэўніваюць, што гэта дапамагло яму выжыць. Аднак большасць воінаў Вітаўта загінула. Дакладна ведаем пра гібель 70 рыцараў. Колькі загінула збраяносцаў і дапаможных войскаў – пакуль невядома. Бо ардынцы пераследавалі войска Вітаўта да самага Дняпра. Толькі пераправіўшыся праз раку, ліцвіны змаглі выратавацца. За некалькі гадоў Вітаўт працягнуў барацьбу за Левабярэжжа Украіны. Такую ж палітыку далучэння зямель вызнавалі ягоныя пераемнікі», – падкрэсліў украінскі навуковец.

У бітве на Ворскле Вітаўт адным з першых ва Усходняй Еўропе выкарыстаў гарматы. Але гэта былі не тыя жалезныя ці чыгунныя гарматы, якія мы прывыклі бачыць у падручніках. Тады яны былі драўляныя з невялікімі меднымі каванымі часткамі.

Паводле савецкай гістарыяграфіі, землі сучаснай Палтаўшчыны былі спустошаныя пасля нашэсця хана Батыя. Пазней гэтыя землі засялілі выхадцы з Галіччыны, Валыні і Маскоўскага царства.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Знаходкі ў селішчы Глінскае на Палтаўшчыне. Фота bastion.tv[/vc_column_text][vc_column_text]Даследаванні археолагаў паказалі, што ў ХІІІ-ХІV ст.ст. на гэтай тэрыторыі пражывала мясцовае славянскае насельніцтва, якое перажыло ардынскую экспансію. Яно мала развітыя рамёствы, падтрымлівала эканамічныя сувязі з еўрапейскімі краінамі, у прыватнасці са старажытнай Літвою, бо ў Глінскім раскапалі прадметы, тоесныя знаходкам у Кернаве, якая, як мяркуецца, была адным з важных цэнтраў балтаў.

Сярод цікавых знаходак гэтага сезона – пахаванне пяці дарослых мужчын, як мяркуецца, коннікаў. Дакладную інфармацыю мусяць падаць антраполагі, якія даследуюць будову касцей ды нарасты для мацавання цягліц і гэтак далей.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, нашыя здагадкі пацвярджаюцца. На касцях ног у загінулых прысутнічаюць нарасты, выкліканыя нагрузкай ад працяглай верхавой язды. Таксама гэта сведчыць пра тое, што ваяры практыкаваліся ў яздзе з дзяцінства. У аднаго з вершнікаў на нагах знойдзены рэшткі скураных ботаў. Гэта паказнік статусу ў тагачасным грамадстве. Пры ўсіх пахаваннях былі наканечнікі стрэл, упрыгожванні», – адзначыў спадар Валадарэц-Урбановіч.

Асаблівай увагі заслугоўваюць знойдзеныя манеты. Першая – залатаардынскі пул. Кожны хан тады чаканіў сваю манету. Такая валюта была ў звароце досыць доўга.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Другая манета са срэбра больш цікавая. Яна – заходнееўрапейскага паходжання з выявай бастыёну ды вежы.[/vc_column_text][vc_column_text]
[/vc_column_text][vc_column_text]На ўкраінскай тэрыторыі аналагаў гэтай манеты няма. Хутчэй за ўсё, яна трапіла сюды ад еўрапейскага рыцара-найміта, які ваяваў на баку Вітаўта.

Акрамя парэшткаў воінаў знойдзеныя рэчы бытавога прызначэння, працоўныя прылады, зброя.

У селішчы Глінскае Зянькоўскага раёну Палтаўскай вобласці археалагічная экспедыцыя ў 2016 годзе адбылася ўжо шосты раз.

МЯ, паводле bastion.tv

Стужка навінаў