Украінскія актывісты напісалі Парашэнку з просьбаю падтрымаць «Белсат»


Адпаведны зварот зʼявіўся ў інтэрнэце. Актывісты просяць разгледзець пытанне фінансаваага падтрымання беларускага незалежнага тэлеканалу.

«Сёння на постсавецкай прасторы дамінуе ідэалогія т.зв. «Рускага свету». Гэтая ідэалогія зʼяўляецца адной з прычын вайны, якую вядуць супраць нашай краіны. З мэтай абароны суверэнітэту Украіны і процідзеяння інфармацыйнай агрэсіі з боку Расейскай Федэрацыі прашу на бліжэйшым пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны разгледзець пытанне аб фінансаванні адзінага ў свеце беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат», які не толькі пашырае дэмакратычныя погляды, але і фармуе нацыянальную свядомасць, што зʼяўляецца вельмі важным фактарам у адстойванні дзяржаўнасці і незалежнасці нашай краіны».

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

Стужка навінаў