Украінскі прэзідэнт рэкамендуе прачытаць «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка склаў спіс кнігаў, выдадзеных летась, якія яго ўразілі.

Спіс уключае шэсць твораў. На чацвёртым месцы – «Час сэканд-хэнд» беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч.

«Ніхто не вучыў нас свабодзе. Вучылі толькі, як паміраць за свабоду», – такую цытату з твору пісьменніцы змясціў у допісе пра кнігі 2016 года Пятро Парашэнка.

Таксама ў мінулым годзе яго ўразіла кніга ўспамінаў гетмана Скарападскага, кніга Аляксандра Палія «25 перамог Украіны», «Тампліеры» Сяргея Жадана, Анталогія ўкраінскай паэзіі ХХ ст. і кніга «Казімір Малевіч. Кіеўскі перыяд 1928–1930» Таццяны Філеўскай.

Праграма «Размова дня» пра інтэлектуальны клуб Святланы Алексіевіч

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле medium.com

Глядзі таксама
Каментары