Украінскі хакер стаў сведкам у справе аб узломах падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША


Хакер пад псеўданімам «Profexer» прыйшоў у паліцыю пасля таго, як ягоную праграму выкарысталі для узломаў падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША. Пра гэта «The New York Times» (NYT) паведаміў кіраўнік кіберпаліцыі Украіны Сяргей Дземедзюк.

У артыкуле NYT сцвярджаецца, што «Profexer» здаўся ўладам яшчэ ў студзені 2017 года.

Украінскія ўлады дазволілі агентам FBI (Федэральнае бюро расследаванняў ЗША) пагутарыць з хакерам. «Profexer» кажа, што ён ствараў сваю праграму «не для тых мэтаў, для якіх яе выкарыстоўвалі».

NYT паведамляе, што наўпроставых доказаў супрацы «Profexerʼа» з расейскай выведкаю, няма.

Нагадаем, што напрыканцы 2016 года амерыканскія спецслужбы паведамілі пра ўмяшальніцтва Расеі ў перадвыбарчую кампанію ў ЗША.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў