Украінскі фанат пра бойку з немцамі: Яны крычалі «Расея-Пуцін»


Украінец выклаў сваё бачанне ўчорашняга канфлікту з нямецкімі заўзятарамі.

Учора перад матчам ЕЎРА-2016 паміж Нямеччынай і Украінай у Лілі адбыліся канфлікты паміж заўзятарамі камандаў.

Адзін з украінскіх заўзятараў апісаў, як пачалася бойка.

«Немцы пачалі першымі, сарвалі сцягі з машына, нашыя пабеглі за сцягам. Калі мы падышлі, было ўжо 20 немцаў у масках. Далей на галоўнай плошчы нашыя біліся з немцамі. Яны крычалі «Расея і Пуцін». Нашыя, хто мог, супрацьстаялі, а шмат хто схаваўся ў кавярні», – перадае словы відавочцы суполка ўкраінскіх фанатаў у сацыяльнай сетцы.

Хлопец адзначае, што сярод тых, хто прыехаў падтрымаць Украіну, 98 % – звычайныя заўзятары, якія не настроеныя на бойкі.

Ва ўчорашнім матчы Нямеччына перамагла Украіну з лікам 2:0.

Fans

 

Чытайце таксама:

Расейскія заўзятары напалі на трыбуны з англічанамі

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сацыяльных сетак

Стужка навінаў