Украінскі дыпламат: Расея хоча навязаць спустошаны Данбас Украіне на сваіх умовах


Украіна мусіць пазбегнуць памылкі ды не даць рэалізаваць Расеі яе планы адносна Украіны, мяркуе госць праграмы «ПраСвет» – кіраўнік фонду «Майдан замежных справаў», украінскі дыпламат, былы генеральны консул Украіны ў Стамбуле і Нью-Ёрку Багдан Ярэменка.

Прадугледжаныя Менскімі дамоўленасцямі выбары на Данбасе разглядаюцца Расеяй і яе марыянеткамі на акупаванай тэрыторыі як магчымасць легітымізаваць баявыя фармаванні сепаратыстаў і іх лідараў, заўважыў госць «Белсату».[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=xlOeLpkavTU”][/vc_column][/vc_row]

«Натуральна, калі выбары будуць праводзіцца паводле ўкраінскіх законаў, то шмат хто з цяперашніх кіраўнікоў Данбасу, якія нават не ёсць грамадзянамі Украіны альбо здзейснілі страшныя злачынствы, маюць дачыненне да расстрэлаў, да вайны, – яны б не змаглі ўдзельнічаць у выбарах. Таму адзіная магчымасць легімітызаваць баевікоў і тэрарыстаў як мясцовыя ўлады на Данбасе – гэта правесці па правілах, якія яны самі і прыдумалі», –  падкрэсліў адмысловец.

Менскія дамоўленасці прадугледжваюць, што выбары маюць прайсці толькі пры аднаўленні ўкраінскай улады на Данбасе. Расейская дыпламатыя мае наступальную пазіцыю ды дасягнула пэўных кампрамісаў на Захадзе ў пытанні, паводле якіх правілаў праводзіць тыя выбары. Гэтыя ж дзеянні зусім непрымальныя для Украіны, а калі б украінскія ўлады паспрабавалі пайсці на згоду з Захадам, то гэта б выклікала агромністы рэзананс і жорсткую рэакцыю з боку ўкраінскага грамадства, якое адмаўляе такія сцэнары вырашэння канфлікту на Данбасе.

Нельга казаць цяпер пра мір на Данбасе, а толькі пра пераміре, адзначыў спадар Ярэменка.

«У даўжэйшым плане гульня Расеі палягае на тым, каб навязаць акупаваныя ёй, спустошаныя ёй тэрыторыі Украіне на сваіх умовах і ператварыць пытанне вонкавай расейскай агрэсіі ў дылему грамадзянскага супрацьстаяння ўнутры самой Украіны. Гэтай вялікай памылкі Украіна мусіць пазбегнуць – не дазволіць Расеі рэалізаваць яе падыход», – мяркуе дыпламат.

Пра канфлікт паміж Мадрыдам і Барсэлонай, а таксама пра тое, чым стане для Расеі ўцягванне ў вайну ў Сірыі ды выбары ў ДНР і ЛНР глядзіце ў найноўшым выданні «Прасвету».  Праграма выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 22:05.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=knCr6z7zCyY”][vc_column_text]МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў