Украінскі добраахвотнік: Не магу сядзець дома, калі забіваюць суайчыннікаў


«Белсат» сустрэўся з украінцамі, якія прыехалі ў Літву вучыцца вайсковай справе.

Ва ўмовах калі падтрымка дзяржаваў Захаду для ўкраінскага войска прыходзіць вельмі павольна, на першы планы выходзіць дапамога грамадзянская. Арганізацыя «Blue Yellow», што знаходзіцца ў Літве, запрасіла некалькі ўкраінскіх добраахвотнікаў для ўдзелу ў курсах інструктараў. Размаўляем з адным з удзельнікам Дзмітрыем Ганчаровым,

«Белсат»: Чаму вырашылі прыняць удзел у курсах у Літве?

Дзмітрый Ганчароў: Для таго, каб палепшыць навыкі сваіх байцоў, бо добраахвотнікі ваююць патрыятычна, але яны не навучаныя новым стандартам, стандартам НАТО. У Літве ўжо ўмеюць ваяваць, іх навучылі Афганістан, Ірак, літоўцы прымалі ўдзел у баснійскім канфлікце. Мы прыехалі, каб пераняць іх баявыя навыкі, а зараз паедзем дадому навучаць нашых хлопцаў.

«Белсат»: Мы ведаем, што ва Украіне шмат добраахвотнікаў. Як праводзіцца іх падрыхтоўка ва Украіне?

Дзмітрый Ганчароў: Падрыхтоўка вядзецца па старых стандартах, паводле савецкіх магчымасцяў. Прыклад: на базе Нацгвардыі, дзе нас трэнавалі, прыйшоў добраахвотнікам дзядуля 65 гадоў, ён працаваў інструктарам, яшчэ заспеў нейкія канфлікты, той жа Афганістан. Ён навучаў нас таму, што ўмее сам, то бок ваяваць ужо сам не можа, але навучаў нас. Мы прайшлі паскораныя курсы, але тое, што мне далі тут – гэта вельмі добрыя веды і навыкі.

«Белсат»: Вы сам з Харкаву. Ці існуе ў горадзе супрацьстаянне паміж мясцовымі рускімі і ўкраінцамі?

Дзмітрый Ганчароў: У мяне маці руская. Ніякая праблемы няма, і ніколі не было. У Харкаве нават было так, што рускія крыху дамінавалі над украінцамі. То бок калі чалавек ішоў і размаўляў па-украінку, як правіла, гэта быў прыезджы. Некалькі гадоў таму людзі пачалі масава пераходзіць на ўкраінскую, бо разумелі, што ідзе нейкая агітацыя, ідзе прарасейская кампанія. Калі выйграў Януковіч, у людзей пачала павышацца самасвядомасць. Краінай стаў кіраваць былы зняволены, які вёў выключна прарасейскую палітыку, разваліў войска і ўсе нашы выведчыя структуры. Грамадства гэта разумела. Мы цягнуліся ў Еўропу для станаўлення сябе як нацыі, станаўлення сябе як грамадства. Праблемы і дагэтуль няма. Я кантактую сябрамі з Расеі, яны пытаюцца, ці праўда, што можна прыехаць ва Украіну, цябе могуць спыніць і запытаць гімн Украіны, калі не ведаеш – паб’юць. Ды гэта ж падман! Мне лягчэй гаварыць па-расейску. Часта ездзіў па Украіне, прыязджаў ва Львоў і заўжды гаварыў па-руску, у мяне не было ніякіх праблемаў. Я свабодна гавару па-украінску, але па-руску мне зручней.

«Белсат»: Чаму вырашылі стаць добраахвотнікаў і ці шмат такіх сярод вашых знаёмых?

Дзмітрый Ганчароў: Калі забралі Крым і забілі першага ўкраінскага воіна, я ішоў па супермаркеце, і слухаў пра гэта ў навінах па радыё. Я на наступную раніцу пайшоў у ваенкамат і падаў дакументы. Калі забіваюць маіх суайчыннікаў, я не магу сядзець на месцы. Калі ішоў працэс афармлення, я пабачыў тых хлопцаў, якія стаялі і гарэлі пад расейскімі «ГРАДамі», 18-гадовыя, я не змог сядзець дома. І такіх людзей шмат. Да гэтага быў індывідуальным прадпрымальнікам, нядрэнна зарабляў, але кінуў усё і пайшоў добраахвотнікам.

«Белсат»: Як лічыце, напад агрэсара, ці гэта бяда толькі ўкраінская?

Дзмітрый Ганчароў: Не толькі ўкраінская. Я скажу, што калі зараз Украіна прайграе вайну з Расеяй, наступнымі будуць Літва, Беларусь. Таму гэта бяда ўсіх, хто знаходзіцца вакол Расеі.

Стужка навінаў