Украінскі дэпутат Парасюк ударыў нагой прадстаўніка СБУ


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDb2JqZWN0JTIwdHlwZSUzRCUyMmFwcGxpY2F0aW9uJTJGeC1zaG9ja3dhdmUtZmxhc2glMjIlMjBkYXRhJTNEJTIyaHR0cCUzQSUyRiUyRmNlbnNvci5uZXQudWElMkZjblBsYXllci5zd2YlM0Z2ZiUzRDE5MTExNV92b3YlMjIlMjB3aWR0aCUzRCUyMjU3NiUyMiUyMGhlaWdodCUzRCUyMjQ2OCUyMiUzRSUzQ3BhcmFtJTIwbmFtZSUzRCUyMm1vdmllJTIyJTIwdmFsdWUlM0QlMjJodHRwJTNBJTJGJTJGY2Vuc29yLm5ldC51YSUyRmNuUGxheWVyLnN3ZiUzRnZmJTNEMTkxMTE1X3ZvdiUyMiUyMCUyRiUzRSUzQ3BhcmFtJTIwbmFtZSUzRCUyMnF1YWxpdHklMjIlMjB2YWx1ZSUzRCUyMmhpZ2glMjIlMjAlMkYlM0UlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjJ3bW9kZSUyMiUyMHZhbHVlJTNEJTIydHJhbnNwYXJlbnQlMjIlMjAlMkYlM0UlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjJmbGFzaHZhcnMlMjIlMjB2YWx1ZSUzRCUyMjE5MTExNV92b3YlMjIlMjAlMkYlM0UlM0MlMkZvYmplY3QlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Славесная перапалка ў Вярхоўнай Радзе перарасла ў бойку, падчас якой народны дэпутат ударыў нагой прадстаўніка Службы бяспекі Украіны.

Інцыдэнт адбыўся падчас паседжання камітэту Вярхоўнай Рады па пытаннях перадухілення і супрацьдзеяння карупцыі. У працэсе дыскусіі ўзнікла перапалка паміж нардэпам Уладзімірам Парасюком і намеснікам старшыні Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю СБУ Васілём Пісным. Гэта адбылося пасля таго, як гаворка зайшла пра неадпаведнасць уласнасці чыноўніка яго даходам.

Парасюк абвінаваціў Піснага ў «крышаванні» львоўскай міліцыі ды іншых прадпрыемстваў, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Ды я зрабіў для рэвалюцыі нашмат больш, чым вы», – заявіў Васіль Пісны.

Пасля гэтага Уладзімір Парасюк, які сядзеў недалёка, падышоў і ўдарыў нагой у галаву прадстаўніка СБУ.

Кіраўнік камітэту народны дэпутат Ягор Собалеў закрыў паседжанне і паведаміў журналістам, што збіраецца правесці закрытае паседжанне, «калі ўлягуцца эмоцыі».

«Мы будзем сурёзна гаварыць з Уладзімірам (Парасюком). Але спачатку трэба ўсім супакоіцца», – заўважыў Собалеў.

НМ, belsat.eu, паводле 5.ua, espreso.tv

Стужка навінаў