Украінскі дэпутат: Менск не можа заставацца месцам перамоваў па пытаннях расейскай агрэсіі


Старшыня Меджлісу крымскататарскага народу, дэпутат украінскай Рады ад Блоку Пятра Парашэнкі Рэфат Чубараў раскрытыкаваў пазіцыю беларускага МЗС.

На сваёй старонцы ў «Facebookʼу» ён напісаў, што Менск не можа заставацца месцам правядзення сустрэчаў і перамоваў «па ўсім спектры пытанняў, звязаных з агрэсіяй Расеі супраць Украіны».

«Праўда заключаецца ў тым, што напярэдадні паседжання (15 лістапада) Трэцяга камітэту ААН Расея адвяла Беларусі ролю «шныра», настроенага на зрыў разгляду праекту Рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў акупаваным РФ Крыме», – напісаў Рэфат Чубараў.

Чытайце таксама >>> Трыбунал у Гаазе прыраўняў анексію Крыму да ваеннага канфлікту

Пры гэтым, дадаў, што «адказнасць за такую ганебную для Беларусі ролю ўскладаецца на афіцыйныя ўлады Беларусі».

Нагадаем, некалькі дзён таму прадстаўнікі Беларусі ў ААН спрабавалі спыніць разгляд усіх рэзалюцыяў у трэцім камітэце Генеральнай Асамблеі ААН, у тым ліку і тыя, што тычыліся Крыму. Спроба спыніць разгляд аказалася няўдалай.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў