Украінскі дэпартамент па пытаннях люстрацыі ўзначаліла 23-хгадовая Ганна Калынчук


Пра гэта ukranews.com паведаміў украінскі міністр юстыцыі Павел Пятрэнка.

«Працоўны калектыў дэпартаменту сабраўся і прапанаваў кандыдатуру Ганны. Я падтрымаў гэтую кандыдатуру», – сказаў Пятрэнка.

Кіраўнік ведамства дадаў, што адстаўка папярэдняга кіраўніка дэпартаменту Таццяны Казачэнкі была планавай, бо яна не збіралася займаць пасаду чыноўніка больш за два гады.

Ганна Калынчук нарадзілася ў Львоўскай вобласці, скончыла Нацыянальную Астрожскую акадэмію, працавала ў адвакацкім абʼяднанні. Займала пасаду памочніцы Таццяны Казачэнкі.

Нагадаем, што 10 лістапада намеснікам кіраўніка МУС Украіны ў пытаннях еўраінтэграцыі стала 24-гадовая Анастасія Дзеева.

ЮВ, belsat.eu, паводле ukranews.com, pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары