Украінская ўзнагарода для фільму «Сейбіт»


Дакументальны фільм «Сейбіт» рэжысёра Ежы Каліны атрымаў дзве ўзнагароды на XII Міжнародным фестывалі праваслаўнага кіно «Пакроў» у Кіеве.

Журы фестывалю адзначыла кінастужку за рэжысуру і лепшую аператарскую працу. У конкурсе бралі ўдзел больш за 50 фільмаў з 5 краінаў.

У чэрвені 2014 г. фільм заваяваў гран-пры на XX Міжнародным фестывалі мясцовага тэлебачання ў Кошыцэ (Славакія), а ў жніўні атрымаў дзве ўзнагароды на X Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў «Magnificat», што прайшоў у Глыбокім.

Герой кінастужкі – Дарафей Фіонік. Жыве ў невялікім мястэчку Студзіводы ў Польшчы, скончыў духоўную семінарыю, рэдактар часопіса «Bielski gościniec» і па сумяшчальніцтву фермер. Разам са сваёй сям’ёй апрацоўвае зямлю традыцыйным спосабам, выкарыстоўваючы старажытныя інструменты.

belsat.eu

Стужка навінаў