Украінская паліцыя заплоціць за інфармацыю, якая дазволіць раскрыць забойства Шарамета


Пра гэта 26 ліпеня заявіў міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.

«Нацыянальная паліцыя абвяшчае аб тым, што гатовая плаціць узнагароджанне 200 тысяч грыўняў ($ 8000) за любую інфармацыю, якая прывядзе да раскрыцця або поспеху расследавання», – цытуе ўкраінскага міністра unian.ua.

Украінскі журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў зранку 20 ліпеня. Аўтамабіль, у якім ён ехаў узарваўся ў цэнтры Кіева. Праваахоўнікі паведамілі, што выбухоўка ўзарвалася ад радыёкіраванай прылады. Расследаваннем забойства займаюцца ўкраінскія следчыя і спецыялісты з ФБР ЗША.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў