Украінская паліцыя пра справу Шарамета: У нас ёсць прагрэс, але мы нічога не скажам


Першы намеснік старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны Вадзім Траян сцвярджае, што ў расследаванні справы аб забойстве журналіста ёсць зрухі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю «Укрінфарм».

«Мы капаем не толькі наконт таго дня, а наконт іншых дзён, і ў нас паўстае шмат дадатковай інфармацыі. Калі мы зразумеем, што ў нас тупік, мы пра гэта аб’явім. Але пакуль у нас ёсць прагрэс, мы нічога не будзем казаць, бо гэта можа нашкодзіць следству», – сказаў ён.

Траян дадаў, што следства вядуць чатыры групы. Адна працуе з выбухоўкай, другая – па сведкам, трэцяя – па відэа, а чацвёртая займаецца распрацоўкамі.

Траян таксама заявіў, што сведкаў становіцца ўсё больш. Цяжэй за ўсё, паводле яго, зразумець матыў забойства.

Паўла Шарамета ўзарвалі 20 ліпеня ў аўтамабілі яго грамадзянскай жонкі Алены Прытулы, якая з’яўляецца кіраўніцай «Украінскай праўды».

ДР belsat.eu паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары