Украінская паліцыя лічыць выбух у Кіеве замахам на забойства


Па факце выбуху ва ўрадавым квартале на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве распачатая крымінальная вытворчасць па артыкуле «Замах на наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асоб», паведамляюць ва ўкраінскай паліцыі.

У шпіталь з раненнямі даставілі трох чалавек.

Па дадзеных СМІ, пацярпелыя зʼяўляюцца сваякамі Героя Украіны, дэсантнікі Валерыя Чыбінеева – гэта яго жонка, маці жонкі і сябар сямʼі.

Раней сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў не выключыў, што выбух на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве мог быць спланаваным тэрактам.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў