Украінская гімнастка абвінаваціла алімпійскага чэмпіёна з Беларусі ў згвалтаванні


Віталь Шчэрба, Алімпіяда, 1992 год.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Таццяна Гуцу абвінаваціла славутага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбу ў згвалтаванні, якое нібыта здарылася на спаборніцтвах у Штутгарце ў 1991 годзе. Таццяне Гуцу тады было 15 гадоў.

«Віталь Шчэрба – монстр, які трымаў мяне ў палоне ўласных страхаў столькі гадоў. Я ведаю, ты будзеш абараняцца, але мае падрабязнасці шматкроць мацнейшыя за твае словы. Я цяпер мацней, чым калі-небудзь. Табе мяне больш не зняважыць», – напісала яна ў сваім Фэйсбуку.

This is me being brave after 27 years.Tatyana Toropova who I thought was my friend and a team mate in the National…

Publié par Tatiana Gutsu sur lundi 16 octobre 2017

Віталь Шчэрба нарадзіўся ў Менску ў 1972 годзе, з 1996 года жыве ў ЗША. На Алімпіядзе-1992 у Барсэлоне ён выйграў шэсць залатых медалёў. Лічыцца адным з найлепшых гімнастаў усіх часоў.

Таццяна Гуцу нарадзілася ў Адэсе ў 1976 годзе, цяпер таксама жыве ў ЗША. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1992 года, неаднаразовая чэмпіёнка свету, Еўропы і СССР.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары