Украінскага музыку не пускаюць у Беларусь


Памежнікі тлумачаць, што персонай нон-грата Сяргей Мартынюк стаў таму, што мае забарону на ўезд у Расею.

18 сакавіка Сяргей Мартынюк кіраваўся з Луцку ў Берасце на першы канцэрт з туру свайго сольнага праекту «Піаноакустика». Беларускія памежнікі адмовілі ўкраінскаму музыканту ва ўездзе ў краіну. Пра гэта Мартынюк паведаміў праз «Фэйсбук» і на афіцыйнай старонцы «Фіялету» у «УКантакце».

«Супрацоўнікі беларускай мытні патлумачылі, што забарона на ўезд дзейнічае ў сувязі з адпаведным рашэньнем Расейскай Федэрацыі, якое пашыраецца і на тэрыторыю Беларусі», – піша Сяргей.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”139571″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Запланаваныя канцэрты ў Берасці, Менску ды Віцебску давялося адмяніць.

Сяргей Мартынюк – лідар валынскага гурту «Фіялет», папулярнага ў Беларусі. Група вядомая, сярод іншага, тым, што запісала каверы на «Грай» Ляпісаў і «Месца пакуты» Таварыша Маўзера.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/fDmGgDUeoRw”][vc_column_text]Сяргей плануе звярнуцца ў беларускую амбасаду ва Украіне з просьбай пра адмену забароны.

«Чакаем пазітыўнага рашэння Беларусі па-за пуцінскімі спісамі», – заяўляе музыка.

ДД

Стужка навінаў