Украінскага чыноўніка арыштавалі на паседжанні ўраду


Кіраўніка Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях падазраюць у адмыванні грошай.

Як паведамілі unian.net у прэс-службе МУС Украіны, Сяргею Бачкоўскаму і яго намесніку Васілю Стаецкаму інкрымінуюць арганізацыю злачынных схемаў закупак паліва ў прыватных кампаній па завышаных коштах. Чыноўнікаў затрымалі пасля дакладу кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава на паседжанні ўраду.

Сяргей Бачкоўскі быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях распараджэннем урада Украіны ад 23 красавіка 2014 года.

ЮВ, паводле unian.net

Стужка навінаў