Украінскае выданне прааналізавала, як Крэмль «раздувае агонь вайны ў Беларусі ды Казахстане»


Працэсы ў Беларусі ды Казахстане сведчаць пра тое, што Расея актыўна рыхтуе глебу для стварэння «народных рэспублік», сцвярджае аўтар Espreso.tv.

У артыкуле Дмытра Гамона згадваецца нашумелая публікацыя «Савецкай Беларусі» пра трэніровачныя лагеры для дзяцей, што арганізуюць у нашай краіне ўдзельнікі баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны.

Магчыма, пасля публікацыі ў «Савецкай Беларусі» пазіцыя праваахоўнікаў у адносінах да такіх «інструктараў» стане больш жорсткаю, выказвае меркаванне аўтар. І падае словы эксперта даследчага цэнтру ІПМ Андрэя Скрыбы пра тое, што гэта быў «пэўны мэсідж: мы на варце».

Але гэтага мэсіджа відавочна недастаткова, калі ідзе гаворка пра інфармацыйную бяспеку, адзначае ўкраінскі журналіст, заўважаючы пры гэтым, што беларускі нейтралітэт – гэта міф:

«Як сведчаць дадзеныя сацапытанняў, настроі большасці беларусаў адрозніваюцца ад афіцыйнай пазіцыі дзяржавы. Гэта спадчына агульнага з Расеяй інфармацыйнага поля».

НМ, belsat.eu, паводле Espreso, фотаздымак censor.net.ua

Стужка навінаў