Украінскае тэлебачанне ў Беларусі: перамовы пра стварэнне працягваюцца


Перамовы аб пачатку вяшчання ўкраінскага каналу ў Беларусі працягваюцца, паведаміў беларускі амбасадар у Кіеве Валянцін Вялічка ў інтэрвю інфармацыйнаму агенцтву «Украінскія навіны».

«Праца ідзе. Гэты праект патрабуе ўзважанасці. Трэба вырашыць пытанне з фінансаваннем. У жыцці ёсць такі тэзіс: калі ты зрабіў нешта хутка, але няякасна, усе забудуць, што ты зрабіў хутка, але калі ты зрабіў павольна, але якасна, усе забудуць, што ты зрабіў гэта павольна. Так, мы вельмі хочам рэалізаваць гэты праект, але ад жадання да рэаліі заўсёды ёсць нейкі прамежак часу, які патрабуе дэталізацыі», – сказаў Вялічка.

Аб арганізацыі вяшчання ўкраінскага каналу («Першы нацыянальны») дамовіліся ў канцы мінулага года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, нагадваюць naviny.by са спасылкай на БелаПАН.

«Мы даўно казалі пра тое, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжання, і было б нядрэнна, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасць транслявацца на тэрыторыі Беларусі», – сказаў лідар Украіны.

Чакалася, што канал распачне працу ў студзені.

МЯ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў