«Украінскае радыё»: мы не супрацоўнічаем са спецслужбамі


Нацыянальная Грамадскае Тэлерадыёкампанія Украіны (НГТУ) апублікавала афіцыйную заяву ў якой адзначае, што не мае ніякіх стасункаў са спецслужбамі, а яе карэспандэнт Павел Шаройка ўвесь час сумленна выконваў журналісцкую працу.

«Нацыянальная Грамадская Тэлерадыёкампанія Украіна заяўляе: НГТУ не мае стасункаў са спецслужбамі, якія выходзяць за межы афіцыйных і не супрацоўнічае ні з адной з іх – задача і місія Грамадскага вяшчальніка складаюцца ў іншым. Так будзе і надалей», – падкрэсліваецца ў заяве.

СМІ адзначае, што Шаройка працуе карэспандэнту «Украінскага Радыё» з 2015 года:

«Якасць рэпарцёрскай Працы Паўла Шаройка не давала ніводнай нагоды для прэтэнзіяў ні па змесце, ні па форме яго рэпартажаў (любы можа пераканацца ў тым, праслухаўшы ягоныя сюжэты і ўключэння на сайце УР- 1)».

Апошнім часам, Шаройка асвятляў знікненне ў Беларусі Паўла Грыба і вучэнні «Захад-2017».

У заяве адзначаецца, што замежная рэдакцыя інфармацыйнай службы «Украінскага радыё» не патрабуе штодзённай сувязі з кожным карэспандэнтам замежнай сеткі, таму пра арышт Шаройкі не стала вядома імгненна, а калі такая праблема ўзнікла – жонка папрасіла аформіць мужу адпачынак па «сямейных абставінах».

«Прычыну такой просьбы Алена патлумачыла 17 лістапада, напярэдадні дабраўшыся Кіева: адвакат, прызначаны затрыманаму дзяржаўнымі органамі Беларусі, папярэдзіў яе аб «падпіску пра неразгалошванне», – дадаюць у СМІ.

Далей НГТУ аказвала дапамогу жонцы Паўла Шаройкі і накіроўвала запыты ў адпаведныя інстанцыі.

«НГТУ мяркуе, што адсутнасць якой-небудзь афіцыйнай рэакцыі або заўважнай актыўнасці дзяржавы ў гэтай справе, мае сваю рацыю, незразумелую грамадзянам Украіны. НГТУ разам з сям’ёй Паўла Шаройка спадзяецца, што ў найбліжэйшы час украінская дзяржава зробіць усё магчымае для абароны свайго грамадзяніна і вяртання яго дадому», – падкрэсліваецца ў заяве.

Нагадаем, 25 кастрычніка ў Менску спецслужбы затрымалі карэспандэнта «Украінскага Радыё» Паўла Шаройка. Паводле КДБ, Шаройка стварыў у Беларусі «агентурную сетку з грамадзян Беларусі, якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданні па зборы звестак выведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы». Працу Шаройкі ў Беларусі, паводле заявы КДБ, каардынаваў супрацоўнік ГУР МА Украіны Ігар Скварцоў, які «дзейнічаў пад прыкрыццем саветніка амбасады Украіны ў Беларусі». Скварцоў быў аб’яўлена пэрсонай нон грата і высланы з Беларусі.

Афіцыйны Кіеў адмаўляе датычнасць Скварцова і Шаройкі да выведвальнай дзейнасці і лічыць абвінавачванні безпадстаўнымі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў