Украінскае МЗС падрыхтавала зварот у ААН наконт міратворцаў


Учора Рада нацыянальнай бяспекі падтрымала ідэю прэзідэнта Пятра Парашэнкі паклікаць міратворцаў ААН. Баевікі і Расея – супраць.

Сёння Вярхоўная Рада мусіць адобрыць зварот у ААН з просьбай увесці міратворцаў у зону канфлікту на Данбасе. Гэта дазволіць фіксаваць і лакалізаваць парушэнні рэжыму спынення агню, мяркуе сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Аляксандр Турчынаў. Паводле яго словаў, міратворцы павінны будуць стаяць уздоўж лініі размежавання на Данбасе ды на непадкантрольным участку ўкраіна-расейскай мяжы.

У сваю чаргу Расея і баевікі лічаць увядзення мірнага кантынгенту парушэннем менскіх дамоўленасцяў. Пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін кажа, што трэба разводзіць узбраенне і не займацца высоўваннем новых ініцыятываў. Прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін кажа, што ў самаабвешчанай рэспубліцы да ініцыятывы ўкраінскага прэзідэнта ставяцца «крайне негатыўна».

НМ, belsat.eu, паводле Tsn.ua

Стужка навінаў