Украінец хацеў «узарваць» гомельскі вакзал


Невядомы затэлефанаваў уначы ў міліцыю і заявіў, што на ім пояс шахіда і ён падарве вакзал у Гомлі. Праваахоўнікі абшукалі адзін з вакзалаў, якія працуе ў начны час, аднак нічога падазронага не знайшлі.

Несапраўднага шахіда, які званіў са свайго мабільнага, шпарка знайшлі ў адной з вёсак Гомельскага раёну. «Тэрарыстам» апынуўся 23-гадовы грамадзянін Украіны з відам на жыхарства ў Беларусі.

Супраць яго распачалі крымінальную справу па факце заведама фальшывага паведамлення аб небяспецы. Хлопцу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu паводле sb.by

Стужка навінаў