Украінцам удалося вызваліць больш як 600 палонных


«Прыпыненне агню дазволіла актывізаваць працэс абмену палоннымі. Паводле інфармацыі Генеральнага штабу Украіны, звольнена 648 асобаў, вядзецца праца над працэсам звальнення яшчэ 500 асобаў», – паведаміў прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у панядзелак, што баевікі вызвалілі каля 1 200 вайскоўцаў, аднак Лысенка дадаў, што гаворка ішла пра агульную колькасць палонных, якіх маюць вызваліць тэрарысты. Ён не стаў адказваць на пытанне, колькі палонных баевікоў выдасць Кіеў.

Нягледзячы на абвешчанае спыненне агню, Лысенка назваў сітуацыю на Данбасе «напружанаю». «Баевікі парушаць дасягнутыя дамоўленасці ды ў асобных месцах працягваюць пазіцыі сілаў АТА. Украінскія вайскоўцы строга трымаюцца дасягнутых дамоўленасцяў і пачынаюць страляць толькі ў адказ», – сказаў прадстаўнік РНБА.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў