Украіна заблакавала «РИА Новости» і замарозіла ўсе актывы інфармацыйнага агенцтва


Будынак “Россия сегодня” у Маскве. Фота – Aleksey Savitskiy

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўнёс адпаведныя змены ў спіс санкцыяў «на падставе рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны ад 2 траўня».

Улады Украіны заблакавалі доступ да рэсурсаў «РИА Новости», «Р-Спорт», «Прайм», а таксама «РИА Новости Украина» і ды «заблакавалі актывы» гэтых інфармацыйных рэсурсаў піша meduza.io.

У пашыраны санкцыйны спіс былі ўключаныя і расейскія бізнесмены ды кампаніі, якія трапілі пад санкцыі ЗША.

Нагадем, што ў сярэдзіне траўня быў арыштаваны кіраўнік «РИА Новости Украина» Кірыл Вышынскі. Яго абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе. У офісе інфармагенцтва (структурная адзінка міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «России сегодня») адбыўся вобшук. У адказ на гэта Следчы камітэт РФ распачаў крымінальныя справы («перашкода ў законнай дзейнасці журналіста» і «прыцягненне заведама невінаватай асобы да крымінальнай адказнасці»).

У траўні 2017 года Украіна пастанавіла заблакаваць доступ да «ВКонтакте», Mail.ru, «Одноклассники» і «1С».

Расейскае агенцтва «России сегодня» паўстала на базе «РИА Новости». Агенцтвам кіруе Дзмітрый Кісялёў.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io, pravda.com.ua

Стужка навінаў