Украіна забароніць трансляцыю канала „Беларусь-24” на сваёй тэрыторыі


Дзяржаўная Рада па справах тэлебачання і радыё Украіны прапануе блакаваць вяшчанне ў кабельнай сетцы дзяржаўнага беларускага канала за трансляцыю праграмаў, якія скажаюць вобраз Украіны.

Як паінфармаваў старшыня Рады Юрый Арцёменка, у праграмах тэлеканала „Беларусь-24”, з’явілася інфармацыя, якая парушае Еўрапейскую канвенцыю аб транспамежным тэлебачанні.

Антыўкраінскі „погляд на свет”

Як інфармуе інтэрнэт-старонка Рады, 1 кастрычніка быў праведзены маніторынг праграмы канала. У праграме „Правы чалавека – погляд на свет” беларускага журналіста Яўгена Новікава павінны былі з’явіцца „элементы антыўкраінскай прапганды і фальшывая інфармацыі наконт сітуацыі ў краіне”.

У праграме, якая мусіла выйсці ў эфір 1 кастрычніка, журналіст сцвярджаў, што Украіна выклікала вайну на ўсходзе краіны, каб вырашыць праблему са сваёй запазычанасцю.

Журналіст абвінаваціў таксама украінскую Нацгвардыю ў пакаранні смерцю соцен жыхароў Данбасу, пахаваных пасля ў брацкіх могілках, „якія проста хацелі жыць на сваёй зямлі”. Журналіст вядомы праз свае радыкальныя прарасейскія погляды. Журналіст у кожным сюжэце прэзентуе антызаходнія матэрыялы. Нядаўна паказваў прапагандысцкія кадры з тэлебачання Паўночнай Карэі, сцвярджаючыя, што ў ЗША дзеці вымушаны есці пацукоў.

Рада таксама рэкамендавала заблакаваць расейскі тэматычны канал „365 дней”, што прэзентуе гісторыі, якія датычацца Расеі і свету.

9 верасня Рада апублікавала спіс 15 найважнейшых расейскіх каналаў, якія не павінны быць трансляваныя на тэрыторыі краіны з нагоды трансляцыі варожых Украіне зместаў.

Якуб Бернат, belsat.eu

Стужка навінаў