Украіна забараніла тэлеканал «Паляванне і рыбалка»


«Паляванне і рыбалка»: ахвяра гібрыднай вайны.

І яшчэ восем расейскіх станцыяў.

Ад сёння «Паляванне і рыбалка» – канал нон-грата ўва Украіне. Агулам пад забарону патрапілі каналы «Усмешка дзіцяці», «Псіхалогія 21», «Паляванне і рыбалка», «Праваслаўная тэлекампанія «Саюз», «Amazing Life», «Look TV», «Міні муві», «Сапраўднае смешнае тэлебачанне» і «Footschool TV».

Паводле Нацыянальнай рады тэлебачання і радыёвяшчання Украіны, нагодай для забароны стала тое, што «у эфіры гэтых тэлеканалаў транслявалася камерцыйная рэклама». Такім чынам, гэтыя каналы парушылі закон Украіны «Аб рэкламе».

Прычынай забароны тэлеканала «Праваслаўная тэлекампанія «Саюз», паводле Нацрады, стала тое, што ён не шануе тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, прызнаючы ў сваім эфіры Луганскую народную рэспубліку.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары