Украіна не будзе ўдзельнічаць у дзіцячым «Еўрабачанні» ў Менску


Удзельнік ад Украіны не зможа ўзяць удзел у дзіцячым «Еўрабачанні-2018» праз крытычнае недафінансаванне Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны (НОТУ), паведамляе UA: Суспільне.

Як адзначаецца, удзел у дзіцячым «Еўрабачанні» прадугледжвае значныя выдаткі тэлерадыёкампаніі на правядзенне адборачнага этапу, а таксама абавязковы ўнёсак у Еўрапейскі вяшчальны саюз (арганізатар конкурсу) за ўдзел у мерапрыемстве.

«У гэтым годзе НОТУ ўпершыню не мае фінансавай магчымасці ажыццявіць затраты на вытворчасць адборачных тураў, аплаціць унёсак і правесці ўсе абавязковыя выплаты», – адзначаецца ў паведамленні.

У размеркаванні выдаткаў дзяржаўнага бюджэту Украіны на 2018 год для грамадскай тэлерадыёкампаніі прадугледжана 776 млн грн (больш за $ 29 мільёнаў), якіх хапае да канца года.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне 2018». пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Украіна ўдзельнічае ў спаборніцтве з 2006 года, аднак упершыню за ўсю гісторыю конкурсу вымушаная адмовіцца ад удзелу.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў