Украіна святкуе Дзень Незалежнасці. Онлайн

video

Zrzut ekranu 2016-08-24 o 08.45.37

25 гадоў таму Украіна аднавіла незалежнасць.

З гэтай нагоды 24 жніўня ў Кіеве пройдзе маштабны вайсковы парад, які распачынаецца а 10-й гадзіне.

Жыхары ўкраінскіх абласных цэнтраў змогуць назіраць за парадам на вялікіх экранах, усталяваных на галоўных плошчах сваіх гарадоў.

Відэа-онлайн святкавання Дня незалежнасці Украіны

Таксама сёння ўсе рэгіёны Украіны будуць адначасова выконваць дзяржаўны гімн.

Пасля параду адбудзецца Марш Няскораных – шэсце людзей, якія страцілі сваіх блізкіх падчас падзеяў Рэвалюцыі Годнасці і ў вайсковых дзеяннях на ўсходзе Украіны. Пачатак шэсці – а 12-й.

24 жніўня 1991 года Вярхоўны савет Украінскай ССР прыняў акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Менавіта гэтая дата стала пасля афіцыйным дзяржаўным святам.

НМ, belsat.eu, фотаздымак day.kyiv.ua

Глядзі таксама
Каментары