Украіна распачала будаўніцтва сцяны на мяжы з Расеяй


Пра пачатак рэалізацыі праекту «Сцяна» на мяжы з Расеяй паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі ў Facebook‘у.

«Па даручэнню прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі распачаліся працы па ўсталяванню фартыфікацыйнага абсталявання і ўзвядзенню інжынерных агароджаў», – гаворыцца ў паведамленні АТО.

Праект «Сцяна» прадугледжвае будаўніцтва дзвюх абарончых рубяжоў, якія будуць складацца з 1500 кіламетраў траншэяў (шырыня 4м., глыбіня 2м.) 4000 бліндажоў, 8000 акопаў.

[vc_single_image image=”346667″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў