Украіна плануе стварыць транспартны калідор ад Балтыйскага да Чорнага мора


Пасля анексіі Крыму Расеяй украінскае Мінінфраструктуры шукае новыя лагістычныя схемы транспарціроўкі грузаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

«Актуальнасць новага транспартнага калідора ўзнікае ў сувязі з анексіяй Крыму і неабходнасцю новых эканамічных умоваў супрацы з краінамі ЕЗ», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Праект прадугледжвае пачатак дыялогу паміж дзяржаўнымі (транспарт, мытня, памежнікі, фінансаванне) і бізнес-структурамі (перавозчыкі, экспедытары, фонды), выпрацоўку скаардынаваных дзеянняў па развіцці грузавых (кантэйнерных) перавозак, спрашчэнні працэдур перасячэння мяжы і інш.

З такой ініцыятывай украінскіх уладаў перад Беларуссю могуць адкрыцца новыя транзітныя перспектывы, бо наша краіна акурат і знаходзіцца на шляху ад Балтыйскага мора да Чорнага.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

НМ, belsat.eu, паводле 112.ua

Стужка навінаў