Украіна першая пачала адводзіць танкі з фронту

video

Калоны ўкраінскай бранетэхнікі выходзяць з лініі фронту на Луганшчыне. Сепаратысты абяцаюць пачаць адвод сваіх сілаў пасля 18 кастрычніка «пры ўмове, што будзе ціха».

Адвод танкаў і лёгкай артылерыі  – гэта адна з умоваў пагаднення, дасягнутага  з прарасейскімі сепаратыстамі у Менску на мінулым тыдні ў межах перамоваў кантактнай групы. Украіна пачала вывад танкаў і лёгкай артылерыі калібрам да 100 мм ад лініі фронту ва ўсходнім рэгіёне Луганскай вобласці.

Агулам у зоне канфлікту задзейнічана 360 танкаў і 1400 бронетранспарцёраў з украінскага боку.

Кіраўнікі «ДНР» і «ЛНР» заявілі, што адвод узбраення можа азначаць «канец вайны» з украінскім урадам.

https://www.youtube.com/watch?v=5hUd8BFgOsk

 

«Пыл і цяжка ехаць, самыя бачыце. Але мы збіраемся дадому, так лягчэй, усё ў парадку», – кажа адзін з ўкраінскіх вайскоўцаў, што ўдзельнічае ў АТА.

«Мы ішлі да гэтага вельмі доўга. Мы дачакаліся. Спадзяюся, гэтая вайна скончыцца, грамадзяне больш не будуць пакутаваць», – падзяліўся думкамі іншы жаўнер.

Адвод узбраення быў узгоднены з прадстаўнікамі АБСЕ і павінен завершыцца цягам 14 дзён.

Ад сярэдзіны красавіка 2014 года ў вайне паміж украінскімі ўрадавымі сіламі і прарасейскімі сепаратыстамі загінулі больш за 8 тысяч асобаў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары