Украіна – пераможца Еўрабачання


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/P11j3HQumzY”][vc_column_text]Галоўная песня Еўропы сёлета – пра генацыд крымскіх татараў у СССР.

Украінская спявачка Джамала выйграла сёлетняе Еўрабачанне, якое прайшло ў Стакгольме.

Джамала нарадзілася ў Кыргызстане, дзе яе бабуля апынулася ў выніку антычалавечай аперацыі Сталіна па высяленні татараў з Крыму.

Песня «1944» пра тую дэпартацыю набрала ў выніку вердыктаў нацыянальных журы экспертаў ды галасавання гледачоў 534 балы і сурʼёзна апярэдзіла фаварыта – расейскую кампазіцыю «You are the only one» Сяргея Лазарава (491).

На другім месцы быў засланы казачок з Аўстраліі – аўстралійская песня «Sound of Silence» Дэмі Ім (511 балаў) толькі павялічыла інтрыгу ў апошнія хвіліны галасавання: магло падацца, што еўрапейскі конкурс песні ў 2017 пройдзе на пятым кантыненце.

Паводле вынікаў галасавання праз смс-паведамленні Расея была лідарам, хаця найбольшую колькасць балаў атрымала толькі ад Беларусі, Грэцыі і Кіпру.

Гэта – ужо другая перамога Украіны на музычным конкурсе. У 2004 першае месца на Еўрабачанні, якое прайшло ў Стамбуле, заняла Руслана з песняй «Wild Dances».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў