Украіна паведаміла ў Раду Бяспекі ААН пра спробы Расеі абвастрыць сітуацыю на Данбасе


Пра гэта паведаміла прэс-служба пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры ААН.

Нягледзячы на ​​дасягненні ў межах апошняй трохбаковай сустрэчы кантактнай групы дамоўленасці аб увядзенні рэжыму поўнай цішыні, колькасць правакацыяў супраць сілаў АТА ўздоўж лініі размежавання працягвае расці, гаворыцца ў паведамленні.

«Названыя правакацыі.. нівеліруюць усе намаганні Украіны і міжнароднай супольнасці, накіраваныя на аднаўленне міру і стабільнасці, фактычна робяць немагчымым рэалізацыю палітычнай часткі мірнага ўрэгулявання».

Нагадаем, што 15 кастрычніка Украіну абралі часовым сябрам Рады Бяспекі ААН на 2016-2017 гады, «за» прагаласавала 177 краінаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў