Генпракуратура Украіны звярнулася да Расеі з просьбай аб экстрадыцыі былога камандзіра кіеўскага спецыяльнага прызначэння «Беркут» МУС Украіны Сяргея Кусюка.
Пра гэта паведамляе радыё «Свобода».
Сяргей Кусюк быў заўважаны ў Маскве падчас разгону антыкарупцыйнага мітынгу на Цвярской 12 чэрвеня. Ён быў у форме АМАПу і аддаваў указанні па рацыі.
З 2015 года Кусюк знаходзіцца ў вышуку ва Украіне. Праваахоўнікі лічаць, што 30 лістапада 2013 года Кусюк кіраваў жорсткім разгонам Еўрамайдана. Пасля перамогі Майдану Сяргей Кусюк збег у Крым разам з іншымі байцамі «Беркуту».
ІІ, belsat.eu