Хакерскія атакі, якія распачаліся з Украіны, распаўсюдзіліся на ўвесь свет


Найбуйнейшая хакерская атака, якая распаўсюджвала вірус, што блакуе працу кампутарных сістэм, 27 чэрвеня паразіла банкі, энергетычныя кампаніі, дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы і буйныя прадпрыемства па ўсім свеце. Першай ахвярай атакі стала Украіна. 

Паводле УНИАН, былі атакаваныя кампутарныя сістэмы «Ощадбанка», «Укргазбанка», банка «Пивденный», банка «ОТР», «ТАСКомбанка». Акрамя таго, пацярпелі энергетычныя кампаніі – ДТЭК, «Кіеўэнерга», «Укрэнерга», а таксама сеткі АЗС. Аб хакерскіх нападах паведамілі таксама «Укртелеком», аэрапорт «Барыспаль», «Укрзализныця», дзяржпрадпрыемства «Антонаў», «Укрпочта», «Кіеўводаканал» і кіеўскі метрапалітэн.

Сярод буйных кампаній прыватнага сектара ад віруса пацярпелі таксама «Новая пошта», сетка крам DIY «Эпіцэнтр», прамыслова-будаўнічая група «Кавальская», асноўныя ўкраінскія сотавыя аператары – «Кіевстар», Vodafone і Lifecell. Пацярпелі таксама і медыярэсурс, у тым ліку – тэлерадыёкампанія «Люкс» (24 канал, радыё «Люкс»), канал ATR, медыярэсурс холдынгу UMH.

Хакерская атака на Украіну ажыццяўлялася праз праграму для справаздачнасці і дакументазвароту M.E.doc.

#ВАЖЛИВО:На даний момент попередньо відомо, що вірусна атака на українські компанії виникла через програму "M.E.doc."…

Opublikowany przez Кіберполіція Wtorek, 27 czerwca 2017

У СБУ заявілі, што масавыя хакерскія атакі маглі быць арганізаваны з тэрыторыі Расеі ці непадкантрольных Кіеву тэрыторыяў Данбасу. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская, перадае «Тиждень.ua».

Між тым, кібератакі закранулі і Расею: пад удар трапілі «Роснефть», «Башнефть», «Хоум Крэдыт» і шэраг іншых прадпрыемстваў.

Хваля кібератак, першай ахвярай якіх стала Украіна, распаўсюдзілася на ўвесь свет. У прыватнасці, хакерскім атакам падвергнулася амерыканская фармацеўтычная кампанія Merck, датская кампанія A.P. Moller-Maersk, брытанская WPP и французская Saint-Gobain.

Заснавальнік Group-IB Ілля Падхватнікаў заявіў у інтэрвʼю РБК, што хакеры наўрад ці знаходзяцца ў Расеі ці Украіне, бо гэта занадта небяспечна:

«Магчыма, хакеры знаходзяцца ў Паўночнай Карэі ці Кітаі. Звязана гэта з палітыкай? Можа быць. Але гэта не падобна на кібертэрарызм. Напрыклад, на атаку ІГ, пасля якой публікуюцца страшныя фатаграфіі. Варыянту два: альбо гэта банальная спроба крадзяжу грошай, альбо хітрая эканамічная гульня на ўзроўні дзяржаў».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў