Украіна пачала расследаванне імпарту сернай кіслаты, асноўны пастаўшчык – Беларусь


Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі (МКМГ) Украіны па заяве «Усходняга горна-абагачальнага камбінату» (Жоўтыя воды, Днепрапятроўская вобласць) вырашыла правесці спецрасследаванне імпарту ва Украіну сернай кіслаты і олеума незалежна ад краіны паходжання», паведамляе інфармагенцтва «Интерфакс-Украина».

«Прадстаўленыя матэрыялы ўтрымліваюць дастаткова доказаў, згодна з якімі можна зрабіць выснову, што на працягу 2014-2016 г. імпарт ва Украіну сернай кіслаты і олеума незалежна ад краіны паходжання і экспарту ажыццяўляўся ў такіх памерах і на такіх умовах, што магло мець месца нанясенне значных стратаў нацыянальнаму таваравытворцу», – адзначае МКМГ.

У прыватнасці, імпарт тавару ў 2015-м і 2016 гадах вырас адпаведна на 87% і 225% у параўнанні з 2014 годам, а яго доля ў спажыванні – адпаведна на 80% і 200%.

«Аналіз цэнавай дынамікі сведчыць, што на працягу доследнага перыяду цэны імпарту былі ніжэй коштаў заяўніка (акрамя 2016 гады) і сабекошту яго вытворчасці», – дадае камісія.

У выніку абʼёмы продажу «Усходняга горна-абагачальнага камбінату» на ўнутраным рынку ў 2015-м і 2016 гг. знізіліся адпаведна на 5% і 8% у параўнанні з 2014 годам, абʼёмы вытворчасці – на 5% і 6%, занятасць – на 6% і 8%, пры гэтым рэалізацыя тавару на ўнутраным рынку была стратнай.

Паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, імпарт сернай кіслаты і олеума ва Украіну ў студзені-траўні 2017 года склаў 20,33 тыс. тон на суму $ 543,3 тыс., тады як экспарт – 0,05 тыс. тон на $ 15,5 тыс. Асноўным пастаўшчыком выступае Беларусь – 20,13 тыс. тон на $ 531,3 тыс.

Прадпрыемства «Усходні горна-абагачальны камбінат» – адзінае ва Украіне і найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы ўранавай руды.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле interfax.com.ua

Стужка навінаў