Украіна будуе побач з беларускай мяжой сховішча адпрацаванага ядравага паліва


Украіна будуе Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядравага паліва

Украінская Нацыянальная атамная энергагенеравальная кампанія (НАЭК) «Энергоатом» пачала будаўніцтва ў Чарнобыльскай зоне адчужэння Цэнтралізаванага сховішча адпрацаванага ядравага паліва (ЦСАЯП).

Пра гэта паведамляе ўрадавы партал Украіны.

У сховішчы будуць захоўваць адпрацаваныя паліўныя стрыжні з атамных станцыяў у Роўне, Хмяльніцкім і Южнаўкраінску.

«На сённяшні дзень у эканоміцы Украіны будаўніцтва Цэнтралізаванага сховішча адпрацаванага ядравага паліва разам з праектам дыверсіфікацыі свежага ядравага паліва з’яўляецца адным з фарпостаў так званай гібрыднай вайны. Бо ў нашага ўсходняга суседа заўсёды прысутнічала думка пра тое, што ядравая энергетыка – гэта адзін з самых трывалых ланцугоў, якім Украіна назаўжды прыкаваная да расейскіх тэхналогіяў і пастаўкі паліва», – заявіў віцэ-прэмʼер Украіны Уладзімір Кісціон ў чацвер, 9 лістапада, на цырымоніі, прысвечанай пачатку будаўніцтва.

Тэхналогія абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам (АЯП) для забеспячэння яго захоўвання ў ЦСАЯП прадастаўленая амерыканскай кампаніяй «Holtec International». Будаўнічыя працы павінныя быць завершаныя на працягу 24 месяцаў, праектны тэрмін эксплуатацыі пляцоўкі для кантэйнераў для захоўвання АЯП сістэмы «Hi-Storm» складае 100 гадоў.

Паводле Уладзіміра Кісціона, пасля пабудовы абʼекту, з 2020 года, Украіна стане энерганезалежнай ў пытаннях абыходжання з адпрацаваным ядравым палівам.

Выступаючы на ​​цырымоніі, амбасадар ЗША ва Украіне Мары Йованавіч паведаміла, што з 2005 года Кіеў выдаткаваў каля $ 2 млрд для вывазу АЯП для часовага захоўвання ў Расею.

Ад участку, вылучанага пад сховішча, да мяжы з Беларуссю – каля 15 кіламетраў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Unian, фотаздымак «Энергоатом»

Стужка навінаў